Марыям Бічашвілі з Грузіі ўвязе Гран-пры X Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Віцебск-2012"

18 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Марыям Бічашвілі з Грузіі стала ўладальніцай Гран-пры X Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2012" на XXI Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА з цырымоніі ўзнагароджання. Пераможцы малой інтрыгі фестывалю ўручаны $5 тыс., спецыяльны прыз і дыплом уладальніка Гран-пры X Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Віцебск-2012". Першая прэмія ў памеры $3 тыс., спецыяльны прыз і дыплом лаўрэата прысуджаны прадстаўніку Казахстана Алішэру Жаксыбаю. Другую прэмію ў памеры $2 тыс. журы падзяліла паміж трыма ўдзельнікамі. Уладальнікамі ўзнагароды сталі Дыяна з Румыніі, Шухрат з Узбекістана і ўкраінка Паліана Рыжак. Юным канкурсантам уручаны спецыяльныя прызы і дыпломы лаўрэатаў X Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Віцебск-2012". Трэцюю прэмію ў памеры $1 тыс., спецыяльны прыз і дыплом лаўрэата конкурсу з Віцебска заваявала Паўліна Скрабітэ з Літвы. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбылося сёння ў канцэртнай зале "Віцебск" на гала-канцэрце конкурсу "Мелодыі смарагдавага горада". На цырымоніі таксама былі ўручаны спецыяльныя прызы ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі канкурсантам, якія прадстаўляюць краіны Саюзнай дзяржавы. Падарункамі саюзных парламентарыяў адзначаны Ліза Мураўёва (Беларусь) і расіянка Ганна Музафарава. Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2012" праходзіў з 16 па 18 ліпеня. У першы дзень конкурсу (16 ліпеня) у канцэртнай зале "Віцебск" юныя ўдзельнікі выконвалі эстрадную песню кампазітара краіны і на мове краіны, якую яны прадстаўляюць. На другі дзень (17 ліпеня) - эстрадную песню па сваім выбары, якая найбольш ярка адлюстроўвае выканаўчае майстэрства і артыстычныя здольнасці канкурсанта. Беларусь на конкурсе прадстаўлялі Яўгенія Кляпіцкая і Ліза Мураўёва. Таксама ў дзіцячым конкурсе прынялі ўдзел Марыям (Балгарыя), Ана Ёванчыч (Боснія і Герцагавіна), Талі (Ізраіль), Агата Албекейтэ (Латвія), Андрэй (Македонія), Дзяніс (Малдова), Айгуль Валіуліна (Расія), Валерыя Хаменка (Украіна), Сафія Раямонен (Фінляндыя), Маша (Чарнагорыя), Дар'я Саалістэ (Эстонія). Ім уручаны дыпломы ўдзельнікаў конкурсу. Ацэньвала выступленне юных талентаў міжнароднае журы на чале з кампазітарам, спяваком, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Грузіі Джэмалам Сепіашвілі. У склад журы ўвайшлі таксама Артур Рыгоран, народны артыст Рэспублікі Арменія; беларускі кампазітар Алег Елісеенкаў; балгарскі кампазітар Хайгашод Агасян; казахскі музыкант і спявак Батырхан Шукенаў; прадстаўніца Літвы Мар'яна Сленіене, прадзюсар і арганізатар міжнародных конкурсаў і фестываляў у Прыбалтыцы, Іспаніі і Францыі; Кася Вільк, папулярная польская спявачка, лаўрэат міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2006"; расійскі спявак і музыкант Аляксей Гоман; Рамана Паніч - папулярная спявачка з Сербіі, лаўрэат міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2000"; Аніко Рэхіашвілі, народная артыстка Украіны, прафесар.-0-