Марына Навіцкая: «Учора мы прынялі ўсе пляцоўкі, на якіх пройдуць мерапрыемствы ў рамках «Марафону адзінства». Гатоўнасць – стопрацэнтная»
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая:
- Учора мы прынялі ўсе пляцоўкі, на якіх пройдуць мерапрыемствы ў рамках «Марафону адзінства». Гатоўнасць – стапрацэнтная. Людзі з вялікім пазітывам чакаюць гэту падзею і сустрэчы са спікерамі. Мы пастараліся прапанаваць незвычайныя лакацыі. Так, раней ніколі не арганізоўвалі сустрэчы ў гандлёвым цэнтры, але ўжо заўтра, у рамках «Марафону адзінства» апрабуем пляцоўку ў ГЦ «ТРАЙО». Думаю, тут можна арганізоўваць і праводзіць цікавыя і карысныя мерапрыемствы.
Марына Новіцкая падкрэсліла, што паўночны рэгіён Беларусі рады сустракаць гасцей:
- Нягледзячы на тое, што віцябчан завуць паўночнымі жыхарамі Беларусі, у нас гарачыя сэрцы! Прымаць гасцей мы вельмі любім. З адкрытай душой чакаем усіх на нашых пляцоўках.