Масленічныя гулянні пройдуць у парку Мазурына

Масленичные гуляния пройдут в парке Мазурино

Вось і дачакаліся свята на сваёй вуліцы ўсе аматаPры актыўнага адпачынку і смачных бліноў – 22 лютага да нас прыйдзе Масленіца! З гэтай нагоды ў Комплексе культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі з 12.00 да 15.30 пройдуць вясёлыя масленічныя гулянні.

Праграма мерапрыемстваў у гэты дзень абшырная і разнастайная: творчыя калектывы Цэнтра культуры «ВІЦЕБСК» – вакальны ансамбль «КАЛІНКА», Тэатр гульні, клуб гістарычнай рэканструкцыі «ВАРГЕНТРОН» і іншыя – прадставяць святочны канцэрт. Чакаюць наведвальнікаў парку Мазурына паказальная праграма па верхавой яздзе, гульні і конкурсы, а таксама спальванне масленічнага пудзіла, якое стане сімвалічным развітаннем з зімой і цёплым прывітаннем доўгачаканай вясны.

Усім вядома, што галоўная страва Масленіцы – бліны: каб не адступаць ад «смачнай» традыцыі, у парку Мазурына будзе арганізавана выязны гандаль.

Пункт пракату спартыўнага інвентару, як і раней, адкрыты для аматараў актыўнага адпачынку і прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.

Прыходзьце за выдатным настроем на шырокую Масленіцу!

Уваход свабодны.

Даведкі па тэлефоне 56-23-75.

Аддзел рэкламы ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск»