Масленіца-2021: як будуць сустракаць вясну ў парку «Мазурына» пад Віцебскам?

Масленица-2021: как будут встречать весну в парке «Мазурино» под Витебском?
14 сакавіка з 11.00 да 16.00 у парку «Мазурына» пад Віцебскам пройдзе святкаванне Масленіцы. Аматараў актыўнага адпачынку чакаюць займальныя конкурсы і віктарыны, спартыўныя спаборніцтвы і прадстаўленні, а таксама майстар-класы па вырабе абярэгаў, роспісе пернікаў і выпяканні бліноў.

У праграме свята спальванне пудзіла зімы, масленічны слуп з прызамі, выступленні творчых калектываў, кірмаш віцебскіх страў. Акрамя таго, госці змогуць убачыць выступленні клуба прафесійнай дрэсіроўкі сабак «Wolf», коннаспартыўнага клуба «Каліпса» і народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн». Падчас гулянняў будуць працаваць паркавыя атракцыёны і пункт пракату спартыўнага інвентару.