Маштабная праца па інфармацыйным забеспячэнні Еўрагульняў-2019 стартавала ў Беларусі

Масштабная работа по информационному обеспечению Евроигр-2019 стартовала в Беларуси
Удзельнікі і госці Еўрапейскіх гульняў у Мінску не апынуцца ў інфармацыйным вакууме. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатоль Котаў.

Ён адзначыў, што маштабная праца па інфармацыйным забеспячэнні маючых адбыцца гульняў пачалася нядаўна. Асноўная стаўка робіцца на электронныя сродкі камунікацый, а традыцыйныя буклеты, праграмкі, іншая друкаваная прадукцыя будзе выраблена ў невялікіх аб'ёмах, у тым ліку і ў мэтах эканоміі.

Ужо вядзецца распрацоўка спецыяльных мабільных дадаткаў для ўдзельнікаў і гасцей другіх Еўрапейскіх гульняў. Будзе выкарыстоўвацца вопыт буйных міжнародных спаборніцтваў. Арганізатары Еўрагульняў-2019 пастараюцца падрыхтаваць максімальна зручныя і насычаныя дадаткі, каб прыехаўшыя ў Мінск заўзятары мелі поўную інфармацыю аб інфраструктуры – размяшчэнні спартыўных арэн, гасцініц, славутасцях Беларусі.

Падчас спаборніцтваў таксама будзе забяспечаны доступ да інфармацыйных рэсурсаў з анонсамі і вынікамі.

Па матэрыялах БелТА.