Маштабная рэканструкцыя Пастаўскага ільнозавода павінна завяршыцца ў верасні

Масштабная реконструкция Поставского льнозавода должна завершиться в сентябре
Па дзяржаўнай праграме развіцця ільнаводства працягваецца мадэрнізацыя ААТ «Пастаўскі льнозавод». Чакаецца, што ў красавіку адбудзецца ўстаноўка ўжо завезенага бельгійскага абсталявання «Vanhauwaert» у новым цэху, а ў маі – пачатку чэрвеня плануецца ажыццявіць яго запуск.

Па дзяржаўнай праграме развіцця ільнаводства працягваецца мадэрнізацыя ААТ «Пастаўскі льнозавод». Чакаецца, што ў красавіку адбудзецца ўстаноўка ўжо завезенага бельгійскага абсталявання «Vanhauwaert» у новым цэху, а ў маі – пачатку чэрвеня плануецца ажыццявіць яго запуск.

Кіраўніцтву льнозавода ў канцы мінулага года была пастаўлена задача на працягу некалькіх месяцаў узвесці цеплавы контур новага цэха. Работы ўнутры памяшкання ўвесь гэты час вяліся бесперапынна: устаноўлена частка шклопакетаў, завяршаецца ўцяпленне другога слоя даху.

Згодна з тэрмінамі рэалізацыі падпраграмы «Віцебскі лён» Рэгіянальнай праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця вобласці на 2011 — 2015 гады маштабная рэканструкцыя Пастаўскага льнозавода павінна завяршыцца ў верасні. Па ацэнцы дырэктара прадпрыемства Пятра Скурко, а таксама мінскіх экспертаў, работы па мадэрнізацыі скаардынаваны, на дадзены момант тут працуюць 150 чалавек, ужо заліты падмурак пад мантаж бельгійскага абсталявання.

Генеральным падрадчыкам выступае ААТ «Будаўніча-мантажны трэст №16, г.Наваполацк», на субпадрядзе працуюць аграбудаўнічая фірма «Рассвет Пастаўскі», ДКУСП «Глыбоцкая СПМК-26», ААТ «Віцебскае МРП». Цяпер вырашаецца пытанне граматнай устаноўкі сістэмы пажаратушэння, вырабляецца электразабеспячэнне новага цэха. Гэтыя работы ажыццяўляе ААТ «Тыраспальская ПМК». Паралельна вядзецца будаўніцтва новых шохаў (на фота), бо ў планах – нарыхтоўка 10-12 тысяч тон якаснай ільнотрасты ў год. Ужо асвоены 78 млрд рублёў. Першае крэдытаванне было ажыццёўлена праз «Белаграпрамбанк», другое – праз Банк развіцця. У бягучым годзе прадугледжана фінансаванне ў памеры 120 млрд рублёў.

У цяперашні час асноўная вытворчасць ільназавода працуе ў тры змены. Пакуль на старым абсталяванні прадпрыемства выпускае розныя віды прадукцыі – нятканыя матэрыялы, шпагат, мяшкоўку, чесаную стужку, каболку. У мінулую сераду на яго базе праходзіла чарговая нарада работнікаў галіны.

Ірына Лобан, "Віцебскія весці"