Маштабнай выставай, агітпрабегам і дыскусійнымі сустрэчамі адзначаць на Віцебшчыне веху ў гісторыі камсамола Беларусі

Масштабной выставкой, агитпробегом и дискуссионными встречами отметят на Витебщине веху в истории комсомола Беларуси

Маштабнай выставай, агітпрабегам і дыскусійнымі сустрэчамі адзначаць у Віцебскай вобласці знакавую дату ў гісторыі камсамола Беларусі, паведамілі ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

У верасні 2015 года адзначаецца 95-годдзе I Усебеларускага з'езда камсамола, які праходзіў 24 верасня 1920 года ў Мінску. Да гэтай даты ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі прымеркавана выстава фотаздымкаў, друкаваных і рукапісных дакументаў, літаратурных і дакументальных выданняў, асабістых рэчаў камсомольцаў 60-80-х гадоў ХХ стагоддзя, а таксама карцін, бюстаў, скульптур савецкай эпохі, якія раскрываюць асноўныя этапы станаўлення і развіцця камсамольскіх арганізацый Віцебска і вобласці. Экспазіцыйныя матэрыялы прадастаўлены фондамі музея, камсамольскімі актывістамі рэгіёна, абласной арганізацыяй БРСМ.

"Выстава працуе ў Ратушы да 1 снежня. Ідэя ў тым, каб паказаць пераемнасць моладзевых рухаў у Беларусі: ленінскага камсамола і сучаснага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У час працы выставы намечаны шэраг мерапрыемстваў: круглы стол з удзелам дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў – выхадцаў з камсамола; відэапрэзентацыя "Камсамол Віцебшчыны – людзі, справы, здзяйсненні"; экскурсіі па выставе; адкрытыя дэбаты БРСМ; агітпрабег для актыву моладзевай арганізацыі і ветэранаў камсамола па маршруце Віцебск-Аболь-Полацк-Наваполацк-Росаны-Віцебск і многае іншае", - дадалі ў музеі.

Кацярына Князева, БЕЛТА.