Маштабныя вучэнні ратавальнікаў Беларусі, Літвы і Латвіі пройдуць восенню ў Гродзенскай вобласці
24 чэрвеня, Міёрскі раён /Дзіяна Курыло - БелТА/. Маштабныя вучэнні ратавальнікаў Беларусі, Літвы і Латвіі пройдуць восенню ў Гродзенскай вобласці, паведаміў сёння журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў, перадае карэспандэнт БелТА.
Як адзначыў міністр, рэгіянальныя аператыўна-тактычныя вучэнні пройдуць у рамках рэалізацыі еўрапейскага праекта "Умацаванне рэгіянальнага патэнцыялу па папярэджанні і рэагаванні на хімічныя аварыі з пагрозай трансгранічных наступстваў у рэгіёне Беларусь-Латвія-Літва". Будзе змодэлявана сітуацыя з аварыяй на прадпрыемстве "Гродна Азот".-0-