Масавыя заезды дзяцей у загарадныя аздараўленчыя лагеры Віцебшчыны пачнуцца з 8 чэрвеня

Массовые заезды детей в загородные оздоровительные лагеря Витебщины начнутся с 8 июня
У лагерах вядзецца актыўная падрыхтоўка, каб прыняць першых адпачывальнікаў. Паводле даных прадстаўніцтва абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, з 900 тыс. рублёў, накіраваных на падрыхтоўку лагераў да цяперашняй кампаніі, больш за палову ўкладваюць самі ўласнікі, астатняе забяспечваюць абласны і рэспубліканскі бюджэты.

Напрыклад, Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» да 300 тыс. рублёў выдзеліў на падрыхтоўку «Чайкі» (Лужасна, Віцебскі раён). Датацыя дзяржавы склала 18,5 тыс. руб.

На гэтыя грошы набыты вокны і дзверы ПВХ, старыя шпалеры заменены на яркую фарбу, шторы – на жалюзі, падлогі засланы лінолеумам. Набыты сушыльныя шафы з праграмным забеспячэннем, каб была магчымасць прасушыць абутак і адзенне дзетак у сырое надвор'е. У корпусе для самых маленькіх цалкам абноўлена мэбля, прычым выраблена яна на ўласнай мэблевай вытворчасці завода. Ва ўсіх памяшканнях заменена сантэхніка.
На вулічных пляцоўках устаноўлены новыя каруселі для малых, а для дзяцей старэй – футбольныя вароты. На днях будуць пракладзены новыя асфальтавыя дарожкі. Тэрыторыю лагера апрацавалі хімічнымі сродкамі ад камароў, каб надакучлівыя насякомыя, а ў лесе іх заўсёды шмат, не турбавалі дзяцей.



Шмат увагі нададзена пытанням бяспекі знаходжання дзяцей. Так, праведзена вогнеахоўная апрацоўка памяшканняў, устаноўлена сучасная пажарна-ахоўная сігналізацыя.

У падрыхтоўчых работах задзейнічаны структурныя падраздзяленні завода, а таксама падрадныя будаўнічыя арганізацыі.



У кіраўніцтва «Маноліта» ёсць шмат планаў па далейшай рэканструкцыі і мадэрнізацыі лагера. Як расказаў першы намеснік дырэктара – галоўны інжынер прадпрыемства Каміл Гасымаў, будзе працягнута замена вокнаў, мэблі. Ужо да наступнага сезона ў лагеры з'явіцца трэнажорная зала, спартыўнае абсталяванне ўжо выраблена на заводзе, засталося падрыхтаваць памяшканне.    

Штат работнікаў да маючай аздараўленчай кампаніі таксама цалкам укамплектаваны, прычым у асноўным спецыялістамі, якія адпрацавалі ў «Чайцы» шмат сезонаў. Напрыклад, ёсць выхавальнік, які ўжо 30 гадоў запар праводзіць працоўнае лета ў гэтым лагеры.

Верныя «Чайцы» і адпачывальнікі. Былыя «пастаяльцы» прывозяць сюды сваіх дзяцей. Блізкасць да горада, маляўнічая прырода падкупляюць многіх віцяблянаў. Попыт на пуцёўкі ёсць заўсёды, прычым не толькі сярод работнікаў прадпрыемства. Праводзяць тут канікулы і сіроты, дзеці з шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў.

Лагер адкрые свае дзверы 14 чэрвеня, больш за 120 хлопчыкаў і дзяўчынак прыбудуць сюды, каб правесці актыўнае лета на лоне прыроды. На другую змену, самую запатрабаваную, ужо выкуплена каля 200 пуцёвак, прычым на папулярны ліпень попыт перавышае прапанову. У гэтым сезоне заявак больш, чым у папярэднім годзе.  

Жыццё «Чайкі» будзе кіпець да 12 жніўня, калі за вароты лагера выедзе апошні аўтобус з адпачылай і набраўшайся новых сіл да навучальнага года дзетварай.

Вядома, адміністрацыі прадпрыемства хацелася б, каб наяўныя плошчы былі задзейнічаны круглы год, стварыць умовы для адпачынку дзяцей і дарослых у любы сезон. Таму завод выступае з ініцыятывай аб перадачы лагера ва ўласнасць «Маноліта», пакуль ён належыць гораду.

Усяго ў вобласці больш за 16 тыс. дзяцей правядуць канікулы ў загарадных аздараўленчых лагерах пры дзяржаўнай падтрымцы. Поўны кошт пуцёўкі бацькам абыдзецца ў суму ад 400 да 500 рублёў, дзяржаўная датацыя складае 185 рублёў.     

НАТАЛЬЯ РЫЖКОВА, фота Антона СЦЯПАШЧАНКА, "Віцебскія весці".