Майстар-класы і трэнінгі плануюць правесці для лідараў студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці
Плануецца арганізаваць майстар-класы і трэнінгі для камандзіраў, камісараў студатрадаў Віцебскай вобласці і патэнцыйных кандыдатаў на гэтыя пасады, паведаміў першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Вячаслаў Хрол пасля сустрэчы з камандзірамі і камісарамі лепшых атрадаў рэгіёна.
Падчас сустрэчы маладыя людзі прапанавалі ініцыятывы, якія знайшлі падтрымку ў кіраўніцтва абласнога камітэта БРСМ. Прагучалі ідэі стварэння летапісаў і лагатыпаў атрадаў, што будзе спрыяць развіццю іх іміджу і стане падмогай для новых байцоў.
"Таксама прагучалі пажаданні для камандзіраў і камісараў атрадаў правесці трэнінгі, майстар-класы, выпусціць метадычныя ўказанні. Байцы ўнясуць прапановы, і на падставе іх мы правядзем Форум студэнцкай моладзі. Падчас яго зробім пляцоўку, дзе камандзіры, камісары, патэнцыйныя кандыдаты на гэтыя пасады змогуць навучыцца неабходным навыкам", - адзначыў Вячаслаў Хрол.
Паводле яго слоў, у цяперашні час прапрацоўваюцца новыя кантакты з прадстаўнікамі Расіі. Дасягнута папярэдняя дамоўленасць, што віцебская моладзь у гэтым годзе адправіцца ў Растоў-на-Доне ў складзе сельскагаспадарчых атрадаў. У 2018 годзе ў студэнцкіх атрадах Віцебскай вобласці было працаўладкавана амаль 5,3 тыс. чалавек. Маладыя людзі працавалі ў Беларусі, Расіі і Малдове.
Па выніках працы ў мінулым годзе моладзь паўночнага рэгіёна стала пераможцамі ў многіх намінацыях, а будтрада "Эўрыка" Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўручылі пераходны сцяг лепшага студэнцкага атрада, які працаваў на Усебеларускай маладзёжнай будзе.