Майстры мастацтваў Украіны сёння ў цэнтры ўвагі «Славянскага базару ў Віцебску»

12 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Сёння на XIX Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - Дзень культуры Украіны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі фестывалю. Па традыцыі адкрые яго сустрэча з майстрамі мастацтваў гэтай краіны ў Міжнародным прэс-цэнтры. У Доме кіно пройдуць прэзентацыі фільмаў "Las meninas" (рэжысёр Ігар Падольчак) і "Адторгненне" (рэжысёр Уладзімір Лерт). Госцямі "Зорнай гадзіны" стануць Алег Скрыпка (Украіна) і кабарэ-бэнд "Срэбранае вяселле" (Беларусь), выступленне якіх адбудзецца ўвечары ў канцэртнай зале "Віцебск". Канцэрт "Аркестра ўражлівага палёту" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Мілера (Ізраіль) пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа. На сцэне Летняга амфітэатра з сольным канцэртам выступіць Тота Кутунья, нязгасальныя хіты якога па-ранейшаму хвалююць сэрцы прыхільнікаў італьянскай музыкі. А ўвечары на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы "Славянскага базару" ў праграме "Сузор'е Украіны" свае лепшыя творы выканаюць Таісія Павалій, Мікалай Гнатюк, Вольга Нагорная, Андрэй Раманенка, РІ, Міла Ніціч, вакальны ансамбль Man Sound, тэатр сучаснай харэаграфіі "Сузор'е Аніко", гурт "Аса" і цыркавая кампанія "Цырк Кобзаў".-0-