Мацільнаю дапамогу да Дня Перамогі атрымалі каля 15 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці

5 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі атрымалі каля 15 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Святлана Галубкова. Дапамога ў памеры ад Br150 тыс. да Br500 тыс. выплачана са сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з указам №69 "Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян, пацярпелых ад наступстваў вайны, у сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне". Агульная сума выплат па рэгіёне склала Br2,7 млрд. Акрамя таго, са сродкаў абласнога і мясцовых бюджэтаў накіраваны Br1,1 млрд. на аказанне дадатковай матэрыяльнай дапамогі да 65-годдзя Перамогі 9204 жыхарам Віцебскай вобласці. Іх выплата ўжо завяршаецца, адзначыла суразмоўніца. Заахвочванне чакае і асабліва заслужаных грамадзян. Так, Героі Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы, поўныя кавалеры ордэнаў працоўнай славы і ўдовы загінулых Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы да 9 мая атрымаюць па Br200 тыс. У Віцебскай вобласці гэту падтрымку атрымаюць 37 жыхароў. Па апошніх даных, у Віцебскай вобласці пражывае каля 6,5 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 3,5 тыс. непасрэдных удзельнікаў і 1250 інвалідаў вайны.-0-