МБРР выдзеліў 16,6 млн еўра на мадэрнізацыю і рэканструкцыю 30 школ у Віцебскай вобласці
МБРР на 30 аб'ектаў выдзеліў 16,6 млн еўра, ужо асвоена больш за 7,5 млн еўра. "Сёння рамонт праведзены альбо працягваецца ў 27 установах адукацыі. Мы паставілі перад сабой задачу, нягледзячы на тое, што праграма банка разлічана на 2021-2025 гады, асноўную працу завяршыць у гэтым годзе. На 2022-і застануцца тры школы", - адзначыў Дзмітрый Хома.
Ён таксама распавёў, што ў вобласці пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года праведзены вялікія рамонтныя работы. Установы адукацыі гатовыя прыняць дзяцей, закуплена дастаткова абсталявання. "У гэтым годзе за парты селі 114 923 дзіцяці - гэта на 1 тыс. больш, чым у мінулым годзе. У першы клас пайшлі 12 375 дзяцей", - дадаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама.
У Віцебскай вобласці працуе 321 установа сярэдняй адукацыі. Для падвозу сельскіх дзяцей набыта 33 новыя аўтобусы, усяго іх у рэгіёне 287 адзінак. За апошнія гады аўтапарк практычна на 100% абнавілі.