МНС Беларусі адзначае спад інтэнсіўнасці пад'ёму вады ў Заходняй Дзвіне

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МНС Беларусі адзначае спад інтэнсіўнасці пад'ёму вады ў Заходняй Дзвіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў МНС. "Узровень вады расце, але інтэнсіўнасць змяншаецца. Калі пяць дзён таму вада прыбывала па 40 см у суткі, то ўчора было 22 см, а сёння замеры паказалі каля 12 см", - адзначылі ў МНС. Падтопленымі застаюцца жылыя дамы і падворкі ў Верхнядзвінску і Дзісне (Міёрскі раён). Што тычыцца іншых раёнаў, то паводка ўсюды ідзе на спад, у тым ліку ў басейне Прыпяці, якую ратавальнікі лічылі адной з самых праблемных. За суткі ў рэспубліцы падтоплена 46 прыватных жылых дамоў, 87 падворкаў. Усяго застаюцца падтопленымі 86 жылых дамоў і 863 падворкі.-0-