МНС папярэджвае!
Усё лета бабулі і дзядулі забяспечвалі бяспеку дзяцей на канікулах. Прыйшоў час надаць увагу людзям пажылога ўзросту.
16 верасня ў рэспубліцы стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы», якая працягнецца да 4 кастрычніка. Мэта кампаніі – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага ўзросту.
Пенсіянеры – адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы, стараючыся дастукацца да кожнага пажылога чалавека і ўцягнуць яго ў правядзенне маштабнай рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».
Мерапрыемствы кампаніі пройдуць на рынках, у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, паштовых аддзяленнях, аўталаўках, дамах культуры і іншых аб'ектах, размешчаных у населеных пунктах.
Каб прыцягнуць цікавасць насельніцтва да пытанняў бяспекі грамадзян ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя спосабы правядзення мерапрыемстваў. Гэта і інтэрактыўныя навучальныя заняткі з дэманстрацыяй фільмаў і ролікаў, «Кірмашы бяспекі», святы «Бяспечная вёска» або «Бяспечны двор», канцэрты, шоу-праграмы «Частушкі бяспекі», конкурсы «СуперСТАР + ЮнСпас» або «Мудрасць. Вопыт. Бяспека».
Гэта толькі невялікі пералік тых мерапрыемстваў, якія правядуць ратавальнікі з пажылымі грамадзянамі ў рамках кампаніі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».
Паважаныя грамадзяне, праявіце ўвагу да сваіх састарэлых сваякоў, пазабаўцеся пра іх бяспеку. Пераканайцеся ў тым, што яны выкарыстоўваюць спраўныя электрапрыборы, ці ў парадку пячное абсталяванне, ці маецца ў доме (кватэры) аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Дачны сезон падыходзіць да завяршэння
Усё лета віцябляне правялі на сваіх дачах, прысядзібных участках старанна вырошчваючы ўраджай. Прыйшла чарга наступнага этапу – навядзення парадку на тэрыторыі.
Работнікі
Віцебскі гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях не можа застацца ўбаку і прапануе нагадаць уладальнікам участкаў, як зрабіць гэта бяспечна:
– Каб не стаць закладнікам надзвычайнай сітуацыі вясной, прыступайце да ўборкі ўжо зараз, але бяздумна спальваць смецце не варта. Ва ўсякім выпадку, гэтага нельга рабіць, калі на вуліцы вецер: бяскрыўднае полымя можа ператварыцца ў велізарны ўрон. Калі надвор'е спрыяльнае, перад тым, як распаліць агонь, выберыце месца, якое будзе аддалена ад бліжэйшых дамоў і гаспадарчых пабудоў, побач з агнём размесціце вядро з вадой, лапату, а калі ёсць вогнетушыцель – выкарыстоўвайце яго. Так вы стварылі бяспечныя ўмовы для яго гарэння, аднак не трэба забываць пра тое, што спальванне смецця – справа падкантрольная і адлучацца «па сваіх справах» нельга ні на хвіліну. А вось калі агонь патухне, для большай упэўненасці, заліце яго вадой.