Мэблевы цэнтр з'явіцца на месцы даўгабуда на вуліцы "Праўды"

Мебельный центр появится на месте долгостроя на улице "Правды"

Незавершанае будаўніцтва на скрыжаванні вуліц

«Праўды» і Церашковай вядзе гісторыю з 90-х гадоў мінулага стагоддзя. У гэтым будынку розныя ўладальнікі спрабавалі адкрыць краму «Дары лесу».

На пачатку гэтага года ў апошняга ўладальніка — наваполацкай фірмы

«Торгтэхнасэрвіс» — двухпавярховы будынак перакупіла ПУП «МегаЕўратэкс».

—

Цяпер на гэтым аб'екце праводзіцца рэканструкцыя, — паведаміў генеральны дырэктар «МегаЕўратэкс» Віктар Велюга. — Абноўлены будынак на «Праўдзе», 63а плошчай каля 2 тысяч квадратных метраў уступіць у строй, хутчэй за ўсё, вясной наступнага года. Будынак збіраемся здаваць у арэнду. У ім размесціцца мэблевы цэнтр.

На балансе ЧТУП

«МегаЕўратэкс» знаходзяцца гандлёвыя цэнтры «Беларусь», «Кантынент», «Мегацэнтр», «Пасаж», клуб "Энергія". На месцы апошняга хутка з'явіцца будаўнічы рынак, а побач з гандлёвым цэнтрам «Пасаж» — забаўляльны цэнтр «Вінтаж», паведаміў Віктар Велюга.

Алена Башун, "Віцьбічы".