Мара віцяблян прагулкі на белым цеплаходзе ў ліпені стане рэальнасцю

3 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Мара віцябчан аб прагулцы на белым цеплаходзе стане рэальнасцю ўжо ў ліпені гэтага года, запэўніў карэспандэнта БЕЛТА выконваючы абавязкі дырэктара камунальнага унітарнага прадпрыемства "Капітальнае будаўніцтва г.Віцебска" Міхаіл Мішка. Прадпрыемства правяло тэндар, па выніках якога заключыла кантракт з рэспубліканскім унітарным эксплуатацыйна-будаўнічым прадпрыемствам "Дняпро-Бугскі водны шлях" з Пінска на будаўніцтва пяці прычалаў і паглыбленне фарватэра ракі Заходняя Дзвіна ад моста імя Блохіна да парка адпачынку імя Савецкай Арміі. Такім чынам, галоўная водная артэрыя, якая перасякае Віцебск з поўначы на поўдзень, праз дзясяткі гадоў зноў стане суднаходнай, а ў гараджан і турыстаў з'явіцца магчымасць палюбавацца на гістарычную частку горада з воднай роўнядзі. Для такіх прагулак будзе закуплена два цеплаходы. У адпаведнасці з заключанай дамовай, будаўнічыя работы пачнуцца ў лютым, а завершацца праз пяць месяцаў - да ліпеня бягучага года. Кошт работ у бягучых цэнах складзе Br2,7 млрд.-0-