Працоўная паездка Уладзіміра Андрэйчанкі ў Талачынскі раён

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка падчас наведвання Талачынскага раёна ацаніў вынікі пяцігадовага развіцця мясцовага кансервавага завода. У паездцы кіраўніка ніжняй палаты парламента суправаджаў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Знаёмства з жыццём раёна пачалі з поля, дзе закладваецца аснова будучага ўраджаю. Ва ўрочышчы Каролькі ўжо ішоў пасеў яравой пшаніцы. РУП «Талачынскі кансервавы завод» сёння — гэта шматпрофільнае прадпрыемства, якое займаецца як вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі на шасці тысячах гектараў ворнай зямлі, так і яе перапрацоўкай і рэалізацыяй.