Адкрыццё тэрапеўтычнага корпуса абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра ў Віцебску

Гэта медыцынская ўстанова аналагаў у рэспубліцы не мае. Аб'яднанне ў 2015 годзе 6 дзіцячых паліклінік, абласной бальніцы на 552 ложкі і рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Радуга» ў адзіны комплекс па аказанні медыцынскай дапамогі дзецям Віцебшчыны ўжо дало адчувальны вынік. Па словах галоўнага ўрача цэнтра Галіны Пузанавай, максімальна выкарыстоўваюцца магчымасці высокатэхналагічнага дыягнастычнага абсталявання, правядзення медыцынскай рэабілітацыі і аздараўлення, кадравы патэнцыял, забяспечана пераемнасць звёнаў аказання меддапамогі дзіцячаму насельніцтву, а вызваленыя немалыя фінансавыя рэсурсы накіроўваюцца на далейшае паляпшэнне лячэбнай базы і стымуляванне працы медыкаў.