У Віцебску прайшоў турнір па вольнай барацьбе памяці Анатоля Іспянкова (23.01.2017)

У Віцебску прайшоў 25-ы міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці нашага земляка капітана трэцяга рангу Анатоля Іспянкова і загінуўшых членаў экіпажа атамнай падводнай лодкі «Камсамолец». Спаборніцтвы сабралі каля двухсот пяцідзесяці спартсменаў з Расіі, Латвіі і рэгіёнаў Беларусі. На працягу некалькіх дзён юнакі і дзяўчаты разыгралі 20 камплектаў узнагарод.