Пасёлак Руба добраўпарадкуюць і навядуць парадак на яго тэрыторыі (23.01.2017)
Гарадскі пасёлак Руба неабходна прывесці ў парадак у бліжэйшыя два гады. Такі загад мясцовым уладам даў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і навядзення парадку ў населеным пункце.
Асноўныя сілы будуць накіраваны на аб'екты сацыяльнай сферы. Рэканструкцыя пачалася ў Палацы культуры і тэхнікі. Школа мастацтваў размесціцца ў былым будынку Дома быту, рамонт правядуць у школе і дзіцячых садках.