Памяць вязняў канцэнтрацыйных лагераў ушанавалі ў Віцебску (11.04.2017)

Сёння Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню, праходзяць па ўсёй вобласці. Вучні трэцяй віцебскай гімназіі імя Пушкіна запрасілі ў госці былых вязняў. Такія сустрэчы – сапраўдныя ўрокі мужнасці. На тэрыторыі абласнога цэнтра ў гады фашысцкага ліхалецця дзейнічала 5 канцлагераў. Адзін з найбуйнейшых – «Пяты полк». Сёння на яго месцы прайшоў мітынг і цырымонія ўскладання кветак.