Віцебск сустрэў 72-ю гадавіну Вялікай Перамогі (10.05.2017)

Урачыстасці пачаліся з самага ранку. Сёлета арганізатары вырашылі адрадзіць традыцыю вулічнага шэсця ад плошчы Леніна да плошчы Перамогі. Да манумента воінам-вызваліцелям усклалі вянкі і кветкі. Ваенныя Віцебскага гарнізона прайшлі ўрачыстым маршам. У адрас ветэранаў і ўдзельнікаў вайны прагучалі словы шчырай падзякі.