Віцебск рыхтуецца прымаць «Славянскі базар» (21.06.2017)

Камунальныя службы наводзяць парадак у горадзе, спецыяльныя службы адпрацоўваюць пазаштатныя сітуацыі, разбіраюцца з квітками на канцэрты, пачынаюць паступаць у продаж сувеніры з сімволікай форуму. Толькі на забеспячэнне пажарнай бяспекі ў цэнтры горада будуць працаваць 30 адзінак тэхнікі і паўтары сотні супрацоўнікаў МНС. Акрамя таго, службу будуць несці 7 пешых пастоў, якія ўкамплектуюць першаснымі сродкамі пажаратушэння. А тым часам паліцы крам папаўняюцца фестывальнымі сувенірамі. Сёлета змяніўся галоўны сімвал форуму – васілёк. Ён трансфармаваўся ў дыван жыцця, у якім сплятаецца жыццё чалавека, яго творчасць, дзейнасць, думкі. Гэты трэндавы васілёк з'явіцца на магнітах, кубках, бірульках і майках. На пачатку ліпеня пачнуць працу тэхнічныя службы, якія будуць усталёўваць дэкарацыі і абсталяванне на сцэне Летняга амфітэатра. У форум мастацтваў Віцебск акунецца з 10 па 19 ліпеня.