Дэпутаты аблсавета падводзяць вынікі дзейнасці (25.07.2017)
Галоўная мэта працы дэпутацкага корпуса – рэалізацыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Паўночнага рэгіёну, вырашэнне праблемных пытанняў, павышэнне дабрабыту і якасці жыцця яго жыхароў. Зразумела, што без напаўнення бюджэту выкананне ўсіх пастаўленых задач неверагодна складана. Шэсць месяцаў працы ў бягучым годзе даюць магчымасць рабіць аптымістычныя прагнозы.