Падрыхтоўку і ход уборачнай узялі на кантроль сілавікі (03.08.2017)

Па даручэнні Прэзідэнта падрыхтоўка і ход уборачнай кампаніі знаходзяцца пад пільнай увагай праваахоўнікаў і ратавальнікаў. У Віцебскай вобласці створаны сумесныя групы з прадстаўнікоў абласнога ўпраўлення МНС, пракуратуры, дзяржкантролю, інспекцыі дзяржтэхнагляду, міліцыі. У полі зроку – гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі, выкананне правілаў пажарнай і працоўнай бяспекі, захаванасць новага ўраджаю. Графік выездаў такіх груп зацверджаны пракурорам вобласці.