Каманда Віцебскай вобласці стала пераможцам "Мінскай лыжні"
У сапраўдную спартыўную вёску ператварыўся сталічны мікрараён Веснянка. На «Мінскую лыжню» сабраліся тысячы ўдзельнікаў – прафесіяналы і аматары, міністры і пенсіянеры, дарослыя і дзеці. На лыжы ўсталі ўсе. Гэтай традыцыі ўжо больш за 30 гадоў.