Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў прагаласаваў на мясцовых выбарах
У першыя гадзіны працы выбарчых участкаў на іх было не вельмі шмат людзей, але ўжо цяпер сітуацыя змянілася. Галасуюць актыўна ў рэгіёнах. У Віцебску свой выбар зрабіў губернатар.
Участак №23 яшчэ называюць студэнцкім, ён размешчаны ў акадэміі ветэрынарнай медыцыны, дарэчы, калісьці менавіта гэты ВНУ скончыў і сам Мікалай Шарснёў. Канкурэнцыя ў гэтай акрузе высокая: на адно месца ў гарадскі Савет прэтэндуюць адразу тры кандыдаты.