Майстар-клас для чыноўнікаў па навядзенні парадку (13.06.2018)

У Докшыцкім раёне прайшоў семінар па пытаннях навядзення парадку на зямлі. Кіраўнікам рознага ўзроўню прадэманстравалі, як тут вядзецца работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, зносе старых збудаванняў, рэкультывацыі земляў і добраўпарадкаванні прыдарожных палос. У тым, што ў раёне ёсць чаму павучыцца нават адміністрацыі вялікіх гарадоў, пераканалася і наша здымачная група.