Партызанскі лагер на Кургане Дружбы (04.07.2018)

Курган Дружбы на мяжы Беларусі, Расіі і Латвіі ў 59-ы раз стаў месцам сустрэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Навацыяй сёлетняй сустрэчы стаў адноўлены партызанскі лагер. Тут размясціліся штаб, медчасць і друкарня. У ролях ваенных урачоў — сапраўдныя медыкі, за сувязь у штабе адказваюць прафесійныя сувязісты, а ў друкарні працуюць журналісты раённай газеты.