Ферма з «Каруселью» зьявіцца ў Аршанскім раёне (05.07.2018)
Найсучаснейшы малочна-таварны комплекс з рабатызаванай даільнай залай карусельнага тыпу з'явіцца ў Аршанскім раёне. Ферму будзе адрозніваць высокая тэхналагічнасць (падобных у вобласці яшчэ няма). Будаўніцтва ўжо стартавала. У урачыстай цырымоніі сімвалічнай закладкі капсулы ў фундамент комплексу, які будзе ўзведзены на тэрыторыі прадпрыемства «Вусьце» НАН Беларусі, прыняў удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.