Лепшым выпускнікам Высокаўскага прафесійнага ліцэя дыпломы ўручыў Мікалай Шарснёў

Лепшым выпускнікам Высокаўскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці дыпломы ўручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Кіраўнік вобласці павіншаваў маладых спецыялістаў з завяршэннем вучобы і запэўніў выпускнікоў, што ім будзе аказана ўсялякая падтрымка на першым працоўным месцы ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах рэгіёна.