Першых камбайнераў-тысячнікаў ушанавалі ў вобласці (30.07.2018)
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў асабіста павіншаваў камбайнераў, якія 30 ліпеня першымі ў рэгіёне намалацілі тысячу тон збожжа новага ўраджаю. Героі дня – работнікі Віцебскай інтэграцыйнай структуры Леанід Аляксеенка і Павел Ханяк. Перадавікі працуюць на палях гаспадаркі «Заазёр’е» Лепельскага раёна.