Прэзідэнт наведаў Міёрскі раён (03.08.2018)

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўзмацніць тэхналагічную і кадравую дысцыпліну падчас уборачнай кампаніі ў краіне, а Віцебскай вобласці рэкамендуе падымаць вытворчасць за кошт уласных сродкаў. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў падчас рабочай паездкі ў Міёрскі раён.