Віцебская вобласць святкуе «Дажынкі» (28.09.2018)
Свята працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці «Дажынкі-2018» сабрала 28 верасня ў Верхнядзвінску лепшых земляробаў рэгіёна. Іх чакалі ўзнагароды і шчырыя словы падзякі. Акрамя ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання хлебаробаў у Верхнядзвінску адбылося адкрыццё новых і рэканструяваных аб'ектаў, былі арганізаваны канцэртныя і забаўляльныя праграмы.