Новы дзіцячы сад «Васілёк» адкрыўся ў Віцебску (06.11.2018)
У маладым жылым мікрараёне Віцебска Білева 6 лістапада адкрыўся новы дзіцячы сад №113 пад назвай «Васілёк». Гэта радасная і чаканая падзея для сем'яў з маленькімі дзецьмі, якіх большасць у Білева. Навабудоўлю здавалі ў эксплуатацыю урачыста з удзелам старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарстнёва, старшыні гарвыканкама Віктара Нікалайкіна і памочніка Прэзідэнта Віталя Воўка.
Тэлерадыёкампанія «Віцебск».