Падрыхтоўка да перапісу насельніцтва (05.11.2018)
Перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ў 2019 годзе. Краіна актыўна рыхтуецца да гэтага адказнага мерапрыемства. І ўжо 6 лістапада пачнецца сверка адрасоў — рэгістратары пройдуць па вуліцах і ўпэўняцца ў адпаведнасці нумарацыі дамоў, заяўленай у дакументах.
Тэлерадыёкампанія «Віцебск».