Полацкі пуцеправод у Віцебску перабудуюць (06.11.2018)
У Віцебску з 15 лістапада зачыняць для транспарту і пешаходаў Полацкі пуцеправод. Стан віядука ў раёне Полацкага рынку прызнаны блізкім да аварыйнага. Пуцеправод чакае маштабная рэканструкцыя. Па сутнасці, гэта будзе новае будаўніцтва. Поўны тэрмін рэалізацыі праекта - 49 месяцаў, але аднавіць аўтамабільны рух праз чыгуначныя шляхі гарадскія ўлады і праекціроўшчыкі абяцаюць праз 26 месяцаў. Як плануецца перабудаваць маршруты руху легкавога і грузавога транспарту, што будзе з трамвайнымі маршрутамі?
Тэле радыё кампанія «Віцебск».