«Вёска будучыні» пад Віцебскам (08.11.2018)
Аграгарадок Мазалава пад Віцебскам — прыклад гарманічнага развіцця сельскага населенага пункта. Апошнімі гадамі тут адкрываюцца высокатэхналагічныя сельскагаспадарчыя вытворчасці і ўдасканальваецца сацыяльная інфраструктура. Нядаўна ў аграгарадку адкрылі новы гандлёвы цэнтр. Гэта падзея стала нагодай для наведвання Мазалава старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым і міністрам энергетыкі Віктарам Каранкевічам.