Турыстычны комплекс «Лосьвіда» газіфікаваны (20.11.2018)
Завяршыўся чарговы этап рэканструкцыі прафсаюзнага турыстычнага комплексу «Лосьвіда» ў Гарадоцкім раёне. Аздараўленчы цэнтр падключылі да газавай магістралі. У урачыстай цырымоніі запальвання сімвалічнага факела прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.