Вытворчы траўматызм: непрыемная статыстыка (22.11.2018)

На пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама абмеркавалі пытанні аховы працы і бяспечнай дзейнасці на прадпрыемствах. Тэма надзвычай важная – гаворка ідзе пра жыццё і здароўе людзей. Чаму на вытворчасці здараюцца трагедыі? Як эфектыўна арганізаваць працу па ахове працы? Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў запатрабаваў дасканала разабрацца ў сітуацыі і прыняць усе меры да яе выпраўлення.