Прамую тэлефонную лінію з жыхарамі вобласці правёў Мікалай Шарснёў (26.12.2018)
Пра тое, што адзін званок на прамую лінію старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Шарснёву дапаможа дзясяткам аднавяскоўцаў, Уладзімір Ткачэнка, па праўдзе сказаць, і не спадзяваўся. Але на тое яна і прамая лінія з кіраўніком, каб дапамагчы людзям хутка, а незразумелыя рашэнні растлумачыць даступна.