Тэхніку для катоў і лыжных трас выпрабоўваюць у Віцебску (28.01.2019)

Эксперыментальная тэхніка Мінскага трактарнага завода, прызначаная для падрыхтоўкі лыжных трас і заліўкі лядовых каткоў, праходзіць выпрабаванні ў спартыўных установах Віцебска. Льдозаліўную машыну «Беларус МЛ-428» тэстуе гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб «Віцебск». Снегаўшчыльняльная машына «Беларус МСУ-622» працуе на трасах Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву.