У Лёзненскім раёне сям'я абсталявала трасу для лыжнікаў (09.01.2019)

Сям'я Салаўёвых з Лёзненскага раёна ў родным аграгарадку Пушкі штогод уладкоўвае прафесійную лыжную трасу. Гэтая лыжня апрабавана шматлікімі аматарамі катання і карыстаецца папулярнасцю. Менавіта тут штогод праходзяць раённыя лыжныя гонкі.