Воінам-інтэрнацыяналістам уручылі юбілейныя медалі (13.01.2019)

У Віцебску воінам-інтэрнацыяналістам уручылі юбілейныя медалі «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Урачысты прыём прайшоў у Віцебскім аблвыканкаме. Тут сабраліся ўдзельнікі ваенных дзеянняў, а таксама члены сем'яў загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў. На мерапрыемстве пабывалі рэпарцёры ТРК «Віцебск».