Як у Віцебску адзначылі Дзень Перамогі? (10.05.2019)

Цэнтрам урачыстасцей 9 Мая ў Віцебску па традыцыі стала плошча Перамогі. Тут прайшоў урачысты мітынг з удзелам ветэранаў, абласных і гарадскіх уладаў, жыхароў і гасцей абласнога цэнтра. Удзельнікі святочных мерапрыемстваў усклалі вянкі і кветкі да вечнага агню ля помніка воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам. Тэле радыё кампанія «Віцебск».