Міжнародны эканамічны форум адкрыўся ў Віцебску (16.05.2019)

Больш за 80 дэлегацый з двух дзясяткаў краін свету прымаюць удзел у VIII Міжнародным эканамічным форуме ў Віцебску. Агульная колькасць удзельнікаў — больш за 450 чалавек. Сярод гасцей — прадстаўнікі буйных бізнес-кампаній, гандлёвых прадстаўніцтваў і дыпламаты.