Конкурс маладых аратых прайшоў у Віцебскай вобласці (16.05.2019)

Навучэнцы Ульскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці імя Даватара перамаглі ў абласным конкурсе аратых. У спаборніцтвах прынялі ўдзел усе 11 устаноў сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Віцебскай вобласці, якія рыхтуюць трактарыстаў-машыністаў. Будучыя хлебаробы здавалі тэорыю і дэманстравалі практычныя навыкі кіравання трактарам. Майстэрства маладых трактарыстаў ацаніў і старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.