Майстар-клас па нарыхтоўцы кармоў ад губернатара (22.05.2019)
Масавая нарыхтоўка кармоў пачнецца ў Віцебскай вобласці на наступным тыдні. Аграрыі рэгіёну рыхтуюцца правесці кампанію арганізавана і тэхналагічна. Што неабходна для таго, каб нарыхтаваць максімальную колькасць якасных кармоў, як з аднаго поля сабраць два ўраджаі, і ў чым перавагі корму, запакаванага ў стрэйч-плёнку? Майстар-клас па нарыхтоўцы кармоў прайшоў на палях Глыбоцкага раёна. Правёў яго старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.
Белтэлерадыёкампанія «Віцебск» © 2019