У «Кургане Дружбы» аддалі даніну памяці тым, хто змагаўся з фашызмам на фронце і ў тыле (07.07.2019)

Раз на год на мяжы трох дзяржаў – Беларусі, Латвіі і Расіі – адбываецца асаблівая сустрэча. Гэту традыцыю заклалі партызаны суседніх краін роўна 60 гадоў таму. Месца атрымала назву «Курган Дружбы». У гады вайны ў гэтых лясах плячом да пляча змагаліся з фашызмам. Ветэранаў, пастаянных удзельнікаў свята, усё менш, але іх унукі і праўнукі працягваюць прыязджаць на мяжу.